Літаратурна-краязнаўчая сустрэча “Паэт з Юшавіч” адбылася 16.12.2021 г. у адзяленні забяспячэння дзённага пребывання для грамадзян сталага узросту.
“Селянін з душой паэта і паэт з рабочымі рукамі”, - так вельмі коратка і дакладна ахарактарызаваў Івана Гурбана ў вершы-прысвячэнні “Іванава душа” вядомы паэт Мікола Маляўка.
У наступным годзе 100-гадовы юбілей Івана Гурбана. Аб гэтай даце паведаміла наведвальнікам адзялення валантёр Наталля Плакса.
Лёс Івана Яфімавіча тыповы для тых беларусаў, якім выпала нарадзіцца і жыць у ХХ стагоддзі. А яго вясковая паэзія як найлепш малюе вобраз і характар чалавека-працаўніка, змагара, вернага сваёй зямлі, продкам, роднай мове, адвечным хрысціянскім запаведзям.
Любоў да гэтай зямлі зрабіла яго паэтам. У 1994 годзе , ва ўзросце 72 гадоў Іван Гурбан быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.